Усе навіны

Сівакоў працягнуў кантракт з «Арэнбургам»

1 траўня 2023, 20:57

Спартыўны дырэктар «Арэнбурга» Дзмітрый Андрэеў распавёў аб падаўжэнні кантракту з беларускім абаронцам Міхаiлам Сіваковым.

У сёлетнім сезоне 35-гадовы футбаліст згуляў за «Арэнбург» у 23 матчах, у якіх забіў адзін мяч. Папярэдняя дамова Сівакова з расейскім клубам заканчвалася ў чэрвені.

– З Сіваковым працягнулі кантракт. Мы задаволены яго гульнёй. Тэрмін новага пагаднення – адзін год. Далей, калі ён захоча працягваць гуляць, будзем глядзець, – распавёў Андрэеў.

Сівакоў выступае за «Арэнбург» з ліпеня 2018 года. За гэты час ён правёў за каманду 148 матчаў, забіў шэсць мячоў і аддаў тры дзейсныя перадачы.

«Арэнбург» займае восьмае месца ў РПЛ.