Усе навіны

Раналду хоча пакінуць «Аль-Наср», «Рэал» гатовы прапанаваць яму ролю пасла (El Nacional)

2 траўня 2023, 20:20

Нападаючы Крышціяну Раналду хоча пакінуць «Аль-Наср» летам, сведчыць El Nacional.

Паводле інфармацыі крыніцы, існуе некалькі прычын для незадаволенасці 38-гадовага партугальца. Першая – моўны бар'ер, які замінае яму адаптавацца ў новым клубе.

Другая – жаданне вярнуцца ў Еўропу. Раналду хацеў бы зноў пераехаць у Мадрыд. Пры гэтым трансфер у «Рэал» выключаецца, хоць прэзідэнт клуба Фларэнціна Перэс не супраць прапанаваць Крышціяну ролю пасла.

Кантракт з «Аль-Насрам» форвард падпісаў зімой, ён стаў самым высокааплатным футбалістам у свеце з зарплатай у 200 мільёнаў еўра ў сезон з улікам камерцыйных выплат.

У Саудаўскай Аравіі на рахунку Раналду 12 галоў і 2 асісты ў 15 матчах, статыстыка – тут.