Усе навіны

Форвард «Гомеля» Казлоўскі пра сэйв з фолам пры пенальці «Энергетыка-БДУ»: «Брамнік даказаў, што праўда была на нашым баку»

3 траўня 2023, 12:50

Нападнік «Гомеля» Дзяніс Казлоўскі пракаментаваў незабіты «Энергетыкам-БДУ» пенальці ў матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі. Нагадаем, што матч скончыўся перамогай «рысяў» з лікам 1:0, аднак пры пенальці брамнік «Гомеля» Кавалёў абедзвюма нагамі не стаяў на лініі брамы, і «Энергетык-БДУ» меў права перабіць 11-метровы.

– Што адчулі, калі рэферы прызначыў адзінаццаціметровы ў канцоўцы гульні?

– Я так і не змог знайсці паўтор, які пераканаў бы, што парушэнне мела месца быць. У той момант знаходзіўся ўжо на лаўцы запасных і бачыў рэакцыю трэнераў і рабят: усё здзіўляліся з-за такога рашэння суддзі... Чалавек проста выскачыў, няўдала зваліўся, а побач з ім нікога.

Вельмі непрыемна, калі на 93-й хвіліне ў твае вароты ставяць невідавочны пенальці. Трэба быць упэўненым на сто працэнтаў, што ты бачыў фол і не памыляешся. Дзякуй Богу Алег Кавалёў даказаў, што праўда была на нашым баку. Справядлівасць перамагла. Добра, што гульня скончылася нашай перамогай, але такія паядынкі трэба даводзіць да шуканага выніку больш упэўнена, забіваць другі гол.

– Што сказаў пасля гульні Кавалёў? Неяк па-асабліваму яго аддзячылі?

– Ён хлопец сціплы, кажа няшмат. Натуральна, усе мы пасля фінальнага свістка яго дзякавалі за выратаваныя тры ачкі. Каманда радавалася, што Алег выручыў у крытычны момант гульні, – сказаў Казлоўскі.