Усе навіны

Беларускі паўабаронца Кірэеў стаў гульцом «Льерса» з Д2 Бельгіі

9 траўня 2023, 10:41
1

Прэс-служба «Льерса», які выступае ў другім па сіле дывізіёне Бельгіі, паведаміла пра падпісанне кантракта з 18-гадовым беларускім паўабаронцам Максімам Кірэевым. Дамова з футбалістам разлічана на 2 гады.

Кірэеў з'яўляецца выхаванцам «Андэрлехт», за які гуляў з дзевяці гадоў і прайшоў каманды ўсіх узростаў. Кірэеў трэніраваўся з рэзервовай камандай «Льерса» са студзеня 2023 года.

У Кірэева беларускае і бельгійскае грамадзянства. Ён згуляў чатыры матчы за зборную Беларусі U-19 у 2022-м, а таксама адзін матч за зборную Бельгіі U-15 у 2019 годзе.