Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Важна, каб усе футбалісты, тыя, хто на футбольным полі, тыя, хто выходзіць на замены і нават тыя, хто не выходзіць, каб энергетыку ці аўру перадавалі»

9 траўня 2023, 22:05

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка расказаў пра важнасць аўры кожнага гульца ў камандзе.

«Удача [усміхаецца] наймацнейшым. Мусіць, я яшчэ раз кажу: яна не можа на роўным месцы з'явіцца. Яе трэба заслужыць стаўленнем. Важна, каб усе футбалісты, тыя, хто на футбольным полі аддаюцца поўнасцю, тыя, хто выходзіць на замены, і нават тыя, хто не выходзіць, каб энергетыку або аўру перадавалі. Каб усе верылі да апошняга, да фінальнага свістка, да апошняга моманту, як гаворыцца, што гульню любую можна змяніць, няхай гэта будзе выйгрышная гульня па ліку ці яна можа складацца нейкім чынам не так, як нам хацелася.

Заўсёды трэба да фінальнага свістка верыць і перадаваць энергетыку, што мы заслужым, заслужым гэтае шанцаванне. Сёння, як раз, вось той выпадак, яшчэ раз кажу, пры адносна роўнай гульні мы заслужылі і сваім стаўленнем, і вось гэтае шанцаванне заслужылі, і перамаглі заслужана», – сказаў Скрыпчанка.