Усе навіны

«Юнайтэд» гатовы заплаціць 70-100 млн фунтаў за Гансалу Рамуша (Mirror)

9 траўня 2023, 22:33

«Манчэстэр Юнайтэд» рыхтуецца зрабіць трансферную прапанову па форвардзе «Бенфікі» Гансалу Рамушу, паведамляе Mirror.

Сума здзелкі па 21-гадоваму партугальцу ацэньваецца ў 70-100 мільёнаў фунтаў, уключаючы бонусы. Гэта значыць, гэты трансфер можа стаць рэкордным для «МЮ». Дзеючы рэкорд – 89,3 мільёна фунтаў за Поля Пагба з «Ювентуса».

У супрацоўніцтве з маладым футбалістам асабіста зацікаўлены галоўны трэнер «Юнайтэд» Эрык тэн Хаг.

У бягучым сезоне Рамуш аформіў 25 галоў і зрабіў 11 асістаў у 44 матчах за «Бенфіку».

Галоўнай трансфернай мэтай «Манчэстэр Юнайтэд» застаецца Хары Кейн з «Тотэнхэма».