Усе навіны

Гласнер пакіне «Айнтрахт» у канцы сезону

9 траўня 2023, 23:21

«Айнтрахт« анансаваў завяршэнне супрацоўніцтва з галоўным трэнерам Оліверам Гласнерам па завяршэнні бягучага сезона.

Кантракт з 48-гадовым аўстрыйскім спецыялістам быў разлічаны да 30 чэрвеня 2024 года, але выступленні каманды ў другой палове сезона прымусілі кіраўніцтва клуба змяніць рашэнне.

Пасля 31 тура Бундэслігі «Айнтрахт» займае 9-е месца і захоўвае шанцы на траплянне ў еўракубкі. Да шостага месца, якое гарантуе ўдзел у кваліфікацыі Лігі канферэнцый – пяць ачкоў.

У мінулым сезоне «Айнтрахт» пад кіраўніцтвам Гласнера выйграў першы за апошнія 42 гады еўратрафей – Лігу Еўропы. У Лізе чэмпіёнаў «арлы» дайшлі да 1/8, дзе па суме двух матчаў саступілі «Напалі» (0:5).