Усе навіны

У сетку патрапілі фота белай выязной формы «Барселоны» на сезон 2023/24. Клуб не гуляў у белым 46 гадоў

12 траўня 2023, 09:50
1

Footy Headlines апублікавалі верагодную гасцявую форму «Барселоны» на наступны сезон.

Гульнявы камплект ад Nike выкананы ў белым колеры. Лагатыпы спонсараў будуць сінімі, а элементы на рукавах – сіне-гранатавыя.

Апошні раз «Барса» гуляла ў белай форме ў сезоне 1977/78.

Акрамя таго, герб на футболках будзе ўзору 1975-2002 гадоў.

Шорты будуць сінімі, гетры – сіне-гранатавымі.

У іспанскім клубе ўпэўнены, што гэта форма стане адной з самых прадаваных у гісторыі.