Усе навіны

Мхітаран з-за траўмы прапусціць матч супраць «Напалі»

17 траўня, 18:14

Паўабаронца «Інтэра» Генрых Мхітаран атрымаў пашкоджанне ўчора ў матчы ў адказ паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Мілана».

Як паведамляе La Gazzetta dello Sport, медыцынскі персанал клуба дыягнаставаў у армяніна расцяжэнне чатырохгаловай мышцы левага сцягна. Ступень траўмы будзе вызначана ў найбліжэйшыя дні.

На дадзены момант вядома, што Генрых дакладна прапусціць выязны матч 36-га тура Серыі А супраць «Напалі», які адбудзецца ў гэтую нядзелю, 21 траўня.

Дзякуючы перамозе ў двухматчавым супрацьстаянні з «Міланам» былы гулец данецкага «Металурга» і «Шахцёра» стаў першым у гісторыі армянскім футбалістам, які выйшаў у фінал ЛЧ.