Усе навіны

Тоуні адхілілі ад футбола на 8 месяцаў

17 траўня, 19:42

Нападаючы «Брэнтфорда» Айвен Тоуні атрымаў 8-месячную дыскваліфікацыю за парушэнне правілаў ставак.

27-гадовы англійскі форвард зможа вярнуцца на поле не раней як 17 студзеня 2024 года. Акрамя таго, Тоуні павінен заплаціць штраф у памеры 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Нагадаем, Айвен абвінавачваўся ў парушэнні правілаў ставак у 262 выпадках у перыяд з лютага 2017 года па студзень 2021 года. Тады ён выступаў у ніжэйшых дывізіёнах за «Сканторп», «Уіган» і «Пітэрбара».