Усе навіны

Кроас – лідар па адсотку дакладных перадач сярод гульцоў топ-5 ліг

19 траўня 2023, 21:54

Паўабаронца «Рэала» Тоні Кроас мае найлепшы адсотак (94,5) дакладных перадач сярод гульцоў топ-5 чэмпіянатаў Еўропы па дадзеных PopFoot.

33-гадовы немец аддаў 2797 перадач у гэтым сезоне, 2644 з якіх былі дакладнымі.

На другім месцы яго аднаклубнік Арэльен Чуамені – 93,8 адсотка (1760 з 1877).

На трэцім Станіслаў Лабатка з «Напалі» – 93,6 адсотка (2542 з 2715).

Адзіны прадстаўнік не топавага клуба ў топ-10 – паўабаронца французскага «Ланса» і зборнай Ганы Саліс Самед (5-е месца) – 92,5 адсотка (1636 з 1769).