Усе навіны

«Рэал» сочыць за сітуацыяй Канселу

20 траўня 2023, 09:54

«Рэал» з’яўляецца яшчэ адным прэтэндэнтам на падпісанне абаронцы «Манчэстэр Сіці» Жоау Канселу летам.

Як паведамляе Madrid Universal са спасылкай на журналіста Sport1 Кэры Хау, клуб сочыць за сітуацыяй 28-гадовага партугальца, які выступае ў арэндзе за «Баварыю».

Канселу і левага фулбека мюнхенцаў Альфонса Дэвіса ў сваім шорт-лісце мае галоўны скаўт мадрыдцаў Хуні Калафат.

У нямецкім клубе лічаць Дэвіса недатыкальным, а па опцыі выкупу Канселу за 70 мільёнаў еўра яшчэ не вызначыліся. Была інфармацыя, што ім таксама цікавіцца «Арсенал».

Статыстыка Жаау ў сезоне – тут, Альфонса – тут.