Усе навіны

Каментатар Megogo Краўчанка звярнуўся да «Барселоны»: «Сёння я бачыў, як ваша фан-супольнасць ва Украіне руйнуецца на вачах»

21 траўня, 17:30

Украінскі каментатар Megogo Віталь Краўчанка на іспанскай мове звярнуўся да «Барселоны», абаронцы якой падзякавалі расійскім заўзятарам за падтрымку.

«Пакуль Расія бамбіць ракетамі мірныя ўкраінскія гарады, забівае мірнае насельніцтва, нашы героі гінуць, а звычайныя расіяне за гэтым моўчкі назіраюць ці ўвогуле падтрымліваюць гэтую вайну – «Барселона» запісвае відэа, на якім звяртаецца да расійскіх заўзятараў і перадае ім прывітанне.

Ганьба «Барселоне», Алехандра Бальдзе і Сэрджы Раберта за гэты ўчынак. Мы бачым падтрымку ўсёй Іспаніі – зброяй, словамі, гуманітарнай дапамогай і бясконца ўдзячныя за яе. І, так, мы бачылі відэа, дзе прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта звяртаецца да ўкраінцаў са словамі падтрымкі.

Але зварот Бальды і Раберта да расійскіх фанатаў – спроба ўседзець на двух крэслах. І мы гэта асуджаем. Сёння я бачыў, як фан-супольнасць «Барселоны», аднаго з самых папулярных клубаў сярод украінскіх заўзятараў – руйнуецца на вачах. Гэта віна выключна Барселоны. Выбачыце за мой акцэнт і вымаўленне», – сказаў Краўчанка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.