Усе навіны

УАФ: «Калі футбалісты «Барселоны» так мараць пабачыцца з расійскімі прыхільнікамі, то могуць гэта зрабіць у раёне Бахмута, Мар'інкі ці Аўдзееўкі»

22 траўня, 17:27

Прэс-служба УАФ адрэагавала на відэазварот гульцоў «Барселоны» Алекса Бальдэ і Серджы Раберта да расійскіх заўзятараў пасля перамогі ў Ла Лізе.

«Пасля атрымання «Барселонай» чэмпіёнства Іспаніі ў сезоне 2022/23 футбалісты клуба Серджы Раберта і Алекс Бальдэ падзякавалі «дарагім заўзятарам з Расіі» за падтрымку і паабяцалі ім «хутка пабачыцца». Калі футбалісты «Барселоны» так мараць пабачыцца з расійскімі прыхільнікамі, то могуць гэта зрабіць у раёне Бахмута, Мар'інкі ці Аўдзееўкі. Або наведаць дзясяткі іншых населеных пунктаў ва Украіне і на свае вочы ўбачыць тое, ува што ператвараюць мірныя гарады, жылыя дамы, дзіцячыя сады, спартыўныя школы і стадыёны іх узброеныя прыхільнікі з Расіі.

Серджы Раберта і Алексу Бальдэ, перш чым падлашчвацца да расійскіх заўзятараў, варта пацікавіцца лічбай забітых расіянамі дзяцей ва Украіне. Гэта больш за 480 дзяцей, якія таксама маглі мець паспяховую футбольную кар'еру ці заўзець за любімыя клубы. А яшчэ футбалістам «Барселоны» варта праявіць павагу да загінуўшых украінскіх заўзятараў, якія ахвяравалі самым дарагім, што ў іх было, дзеля абароны дзяцей, родных гарадоў, незалежнасці Украіны і міру ў Еўропе, часткай якой з'яўляецца і Барселона.

Акрамя таго, футбалісты клуба павінны памятаць, што яны не могуць зараз сустрэцца з прадстаўнікамі расійскіх клубаў у еўракубках не з-за вынікаў лёсавання, а з-за бестэрміновага адхілення ўсіх расійскіх каманд ад усіх спаборніцтваў, якія праходзяць пад эгідай УЕФА і ФІФА. Краіна-агрэсар павінна заставацца ў поўнай ізаляцыі, пакуль не заплаціць за ўсе свае злачынствы. Верым, што еўрапейская футбольная супольнасць дасць адэкватную адзнаку ганебнаму ўчынку футбалістаў «Барселоны», і мы ўжо бачым такія прыклады.

Лічым, што калі і звяртацца да фанатаў краіны 404, то толькі лішні раз нагадаць той адзіны правільны кірунак, куды з-за агрэсіі іх краіны пайшоў і расійскі футбол. Кіраўніцтва «Барселоны» заклікаем працаваць не толькі ў плане спартыўных дасягненняў, але і над выхаваннем еўрапейскіх каштоўнасцяў, у аснове якіх ляжыць мір і дэмакратыя. І за якія менавіта УкраінаЎкраіна сёння вядзе ўпартую барацьбу. Просім Consulado General de Ucrania en Barcelona дапамагчы данесці інфармацыю пра злачынствы расіян ва Украіне да ФК «Барселона», – гаворыцца ў заяве.