Усе навіны

Альшэўскі пра Кудраўца: «Спачатку ён леў-тыгр, а ў іншым сезоне – нібыта не брамнік БАТЭ. Трэба ставіцца з разуменнем»

27 траўня, 15:52

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі падзяліўся чаканнямі ад фіналу Кубка Беларусі.

Фінал Кубка Беларусі пройдзе 28 траўня. БАТЭ сустрэнецца з «Тарпеда-БелАЗ».

– У 2016 годзе фінал скончыўся серыяй пенальці. Ці рыхтуецеся вы да яе?

– Ёсць яшчэ трэніроўка. Можа, яшчэ нешта прыйдзе ў галаву. Але ў прынцыпе не. Я прыхільнік таго, што гульцы ў большай ступені ўмеюць біць па мячы з 11 мэтраў.

Калі даць ім гэта зрабіць на любой трэніроўцы, мала хто прамахнецца. Так што для мяне гэта пытаньне нэрваў. Трэба біць па-за залежнасцю ад рэгалій. Так што ў большай ступені тут вялікая роля варатароў.

– Кудравец у гэтым плане ўстойлівы?

– Андруха ў свае 19 гадоў стаў найлепшым варатаром краіны. Проста гэтак не бывае. У яго ёсць пэўныя якасці, якія дазволяць падысці да матчу з максімальнай упэўненасцю.

А тое, што ён прапускае... Тут усё проста. Зразумела, нейкія памылкі ёсць, да гэтага трэба быць падрыхтаваным. І гатовы павінны быць да гэтага заўзятары.

У маладых варатароў такое бывае. Спачатку ён, груба кажучы, леў-тыгр, а ў іншым сезоне – ужо нібы не брамнік нашай каманды. Трэба да гэтага ставіцца з разуменнем, – сказаў Альшэўскі.