Усе навіны

Андрэй Капскі: «БАТЭ – гэта моладзевая каманда. Мы зараз недзе з «Мінскам», «Іслаччу», «Энергетыкам-БДУ»

29 траўня, 15:16

Старшыня праўлення БАТЭ Андрэй Капскі падзяліўся меркаваннем пра сітуацыю ў камандзе пасля прайгранага «Тарпеда-БелАЗ» фіналу Кубка Беларусі (0:2).

«З боку клуба мы рабілі і робім усё магчымае. Хаця многія каманды сёлета сутыкнуліся з тым, што засталіся ля разбітага карыта. І нас гэтая доля, на жаль, таксама напаткала. Але мы неяк спраўляемся з гэтым. Спадзяюся, хлопцы і заўзятары з разуменнем ставяцца да таго, што мы бяссільныя ў некаторых сітуацыях. На сённяшні дзень БАТЭ – гэта маладзёжная каманда. «Мінск», «Іслач», «Энергетык-БДУ». Вось мы зараз недзе там. Але ўсё роўна, брэнд і імя ўплываюць. І трэба ім адпавядаць. Толькі, на жаль, не заўсёды атрымліваецца», – сказаў Капскі.