Усе навіны

«Тотэнхэм» і «Ліверпуль» узначалілі рэйтынг каманд АПЛ, якія найбольш эфектыўна выкарыстоўваюць стандарты ў атацы

29 траўня, 17:20

The Athletic прадставіў рэйтынг клубаў АПЛ, якія лепш выкарыстоўваюць стандарты ў нападзе.

«Тотэнхэм» стаў найлепшай камандай лігі па гэтым паказчыку – у сярэднім камандзе трэба 17,1 стандарт, каб забіць гол. У тройцы таксама «Ліверпуль» з 17,8 спробамі і «Фулхэм», у якога 17,9 стандартаў.

Найгоршая каманда АПЛ па гэтым паказчыку – «Брайтан», якому трэба 42,3 стандарту для забітага мяча. «Манчэстэр Юнайтэд» перадапошні ў рэйтынгу з 42 стандартамі, у тройцы найгоршых таксама «Эвертан», у якога 38,9 стандартаў.

У статыстыцы ўлічаны таксама ўкідванні аўтаў.