Усе навіны

«Чэлсі» хоча атрымаць ад «МЮ» 80 мільёнаў еўра за Маунт

1 чэрвеня, 18:33

«Манчэстэр Юнайтэд» вядзе перамовы з «Чэлсі» пра пераход паўабаронцы Мэйсана Маунта, паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Паводле звестак крыніцы, футбаліст ужо ўзгадніў асабісты кантракт з «МЮ». Пры гэтым клубы далёкія ад здзелкі. «Чэлсі» хоча за яго 80 мільёнаў еўра, «Манчэстэр Юнайтэд» прапануе істотна менш.

У гэтым сезоне 24-гадовы Маунт згуляў у 24 матчах АПЛ, вызначыўшыся 5 галявымі дзеяннямі. На працягу апошняга месца Мэйсан не гуляў з-за траўмы.