Усе навіны

Гол Кендыша дапамог «Жальгірысу» вырваць нічыю ў матчы з «Шаўляем» у літоўскім Д1

4 чэрвеня, 21:43

4 чэрвеня ў матчы 16-га тура чэмпіянату Літвы «Жальгірыс» беларускага паўабаронцы Юрыя Кендыша згуляў унічыю з «Шаўляем» (2:2)

Забіты на 83-й хвіліне мяч Кендыша дапамог «Жальгірысу» зраўняць лік.

У 10 матчах за сталічны клуб на рахунку Кендыша 2 галы і 3 асісты. «Жальгірыс» займае 3-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату, адстаючы на 2 ачкі ад «Шаўляя», які ідзе другім, і на 4 ачкі ад «Паневежыса», які лідыруе.