Усе навіны

Уэйн Руні пра Месі ў МЛС: «Гэта не будзе лёгка для яго»

10 чэрвеня, 20:00

Галоўны трэнер «Ды Сі Юнайтэд» Уэйн Руні пракаментаваў пераход Ліянэля Месі ў «Інтэр» Маямі.

«Думаю, што гэта добра для лігі. Мы бачылі, які ўплыў у апошнія гады мелі Златан Ібрагімавіч і Дэвід Бэкхэм.

Гэта, магчыма, найлепшы гулец усіх часоў, хоць і крыху старэйшы – аднак нядаўна ён амаль самастойна выйграў чэмпіянат свету.

Было б добра, калі б мы былі яго першымі апанентамі. Адно я скажу дакладна – гэта не будзе лёгка для яго, таму што ліга складаная. Не думаю, што ён прыедзе і адразу разарве ўсіх. Яму трэба будзе адаптавацца», – сказаў Руні.