Усе навіны

Саудаўскія клубы хочуць падпісаць дэ Хеа

13 чэрвеня, 14:54

Саудаўскія клубы зацікаўлены ў пераходзе галкіпера «Манчэстэр Юнайтэд» Давіда дэ Хеа, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

У іспанца ёсць вусная дамоўленасць з «Манчэстэр Юнайтэд» наконт новага кантракту, бо цяперашняя дамова гульца з клубам заканчваецца ў канцы чэрвеня.

Саудаўцы ведаюць аб дамоўленасці паміж дэ Хеа і «чырвонымі д’ябламі», аднак не пакідаюць надзей падпісаць гульца.

У любым выпадку, «Манчэстэр Юнайтэд» знаходзіцца ў пошуках новага брамніка.

Раней паведамлялася, што Джордан Пікфард з’яўляецца прыярытэтам «МЮ» на пазіцыю галкіпера, «Эвертан» гатовы прадаць яго за 30 млн фунтаў.

Давід дэ Хеа правёў 58 матчаў у гэтым сезоне, у якіх прапусціў 61 мяч, таксама на яго рахунку 25 гульняў «на нуль». Статыстыка 32-гадовага іспанца тут.