Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Мінскае «Дынама» марыць патрапіць у групу Лігі канферэнцый»

14 чэрвеня 2023, 00:07
7

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка расказаў пра задачы ў еўракубках. Каманда выступіць у кваліфікацыі Лігі канферэнцый-2023/24.

– Вядома, мы хочам, каб і рэйтынг нашага беларускага футбола падвышаць менавіта ў еўракубкавай кампаніі, ну і, натуральна, нейкіх вынікаў дамагацца. Бо даўненька ўжо не прыязджалі да нас каманды добрага еўрапейскага ўзроўню. Канешне, мы таксама марым пра тое, каб быць у групе Лігі Канферэнцый. Самае галоўнае – хлопцам даваць імпульс і даваць магчымасць прагрэсаваць, для таго, каб яны найперш самі паверылі, што мы, беларускія клубы, здольныя даходзіць да групавых стадый еўракубкаў, як мінімум, Лігі Канферэнцый.

Калі здарыцца ў бліжэйшыя гады, што нехта трапіць у Лігу чэмпіёнаў, як калісьці гэта зрабіў БАТЭ, гэта будзе вельмі цудоўна. Але гэта карпатлівая праца, і да гэтага трэба імкнуцца. Не трэба быць песімістам, не трэба думаць, што ў нас усё дрэнна, трэба працаваць проста. І гэта абавязак і імкненне трэнераў падвышаць, падвышаць, падвышаць, і трэніровачны працэс паляпшаць, і фізічныя кандыцыі, і ментальнасць, самае галоўнае.

Калі са ўсіх бакоў кажуць, што ў нас футбалістаў бракуе, у нас узроўня бракуе, зборная гуляе няўдала, клубы гуляюць няўдала, натуральна, што, калі футбалістам стала казаць, што ў нас усё дрэнна, ну, у іх гэта і адкладаецца ў галаве. А калі ёсць нейкая іскра, ёсць натхненне... Хлопцы, давайце працаваць, давайце імкнуцца, давайце паспрабуем! Давайце, мы здольныя! Чым мы горшыя за ўмоўныя Арменіі, Грузіі і гэтак далей, тых каманд, якія там удзельнічаюць у Лізе Канферэнцый, чым мы горшыя? Мы лепей нават можам быць. Але трэба веру даваць гэтым хлопцам і працаваць з імі, а не проста словамі гэта казаць, таму мы справамі хочам даказваць, – сказаў Скрыпчанка.

Паказаць яшчэ 7