Усе навіны

Сядзько пра пераход у першую лігу: «Зачапіўся з Лічкам, сказалі ісці ў арэнду, у Брэсце гуляць не буду»

13 чэрвеня, 15:39

Павел Сядзько распавёў пра пераход з брэсцкага «Дынама» у першую лігу у 2019 годзе.

«У арэнду я перайшоў у «Рух» пасля добрага сезону ў [брэсцкім] «Дынама». Мы тады выйгралі другі Кубак запар, і ў нас было міжсезонне.

Мы праходзілі зборы тады ў Іспаніі, і ў нас была плённая праца кожны дзень, два разы трэніроўкі. І неяк так атрымалася, што я зачапіўся з галоўным трэнерам, Марцэлам Лічкам, і канфлікт невялікі такі адбыўся, і атрымалася так, што я перайшоў у Першую Лігу.

Аляксандр Мікалаевіч сказаў, што трэба ісці ў першую лігу ў арэнду тут гуляць не буду. І я перайшоў у першую лігу, і пашанцавала так, што я там не затрымаўся.

І не зацягнула мяне туды, можна так сказаць. І я выбраўся адтуль, і зноў на высокім узроўні ў камандзе з вялікімі амбіцыямі.

Зрэшты, добра ўсё тое, што добра канчаецца, — сказаў Сядзько.