Усе навіны

«Аль-Хілаль» прапанаваў «Вулвз» 55 млн еўра за Невеша

18 чэрвеня, 16:43

«Аль-Хілаль» зрабіў «Вулверхэмптану» афіцыйную прапанову па трансферу паўабаронцы Рубена Невеша, сведчыць Relevo.

Саудаўскі клуб прапанаваў за 26-гадовага футбаліста 55 мільёнаў еўра. Англічане ўжо даўно працуюць над продажам хаўбека, бо летам 2024-га ў яго заканчваецца кантракт.

Раней былі перамовы з «Барселонай», але каталонцы не лічаць гэтую дамову прыярытэтнай за такую суму. Таксама каталонцам не ўдалося абмяняць партугальца на Ансу Фаці, таму што іспанец адмовіўся.

Чакаецца, што ўжо на наступным тыдні Невеш можа падпісаць кантракт з «Аль-Хілалем», перамовы прасоўваюцца хутка.

Статыстыка Рубена ў бягучым сезоне тут. «Вулвз» набыў яго ў «Порту» за 18 мільёнаў еўра ў 2017 годзе.