Усе навіны

«Ювентус» падпіша Міліка за 6 млн еўра

20 чэрвеня, 23:32

«Ювентус» закрыў здзелку па трансферу нападаючага «Марселя» Аркадыюша Міліка, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Турынцы заплацяць за паляка 6 млн еўра + 1 млн бонусамі, якія будуць залежаць ад колькасці згуляных форвардам матчаў.

У мінулым сезоне Мілік забіў 9 мячоў і аддаў 1 рэзультатыўную перадачу за 39 гульняў.

Нагадаем, у студзені 2021-га «Марсель» узяў футбаліста ў платную арэнду ў «Напалі», а затым выкупіў за 8 млн еўра.

За французскі клуб Аркадыюш аформіў 30 галоў за 55 матчаў.