Усе навіны

«Ювентус» выкупіў у «Марселя» Міліка

21 чэрвеня, 23:34

«Ювентус» скарыстаўся правам выкупу форварда «Марселя» Аркадзіюша Міліка.

Па інфармацыі RMC Sport, кантракт з 29-гадовым палякам разлічаны да 30 чэрвеня 2026 года.

Таксама крыніца раскрыла фінансавыя ўмовы здзелкі. Італьянскі клуб заплаціць французскай 6,3 мільёна еўра. Гэтая сума будзе выплачвацца цягам трох гадоў. Таксама прадугледжаны бонусы ў памеры 1,1 мільёна еўра, аднак умовы іх выплаты не называюцца.

За сезон арэнды ў «Юве» Мілік забіў 9 галоў і зрабіў 1 асіст у 39 матчах.