Усе навіны

Ды Марыя на наступным тыдні падпіша кантракт з «Бенфікай»

24 чэрвеня, 20:38

Вінгер Анхель Ды Марыя блізкі да вяртання ў «Бенфіку».

Паводле інфармацыі інсайдэра Фабрыцыа Рамана, аргентынец будзе прадстаўлены як новы гулец «Бенфікі» на наступным тыдні. Бакі ўжо дасягнулі вуснай дамоўленасці.

Кантракт будзе разлічаны на адзін сезон – да чэрвеня 2024 года. Пагадненне будзе падпісана на наступным тыдні, дакументы ўжо гатовы.

Ды Марыя выступаў за «Бенфіку» з 2007 па 2010 год. Мінулы сезон вінгер правёў у складзе «Ювентуса», пакінуўшы яго свабодным агентам.