Усе навіны

Брамнік «Нафтана» Казлоў пра 2:1 з БАТЭ: «Думаю, гэта дазволіць нашай камандзе крыху сабрацца і здабываць перамогі далей»

26 чэрвеня, 15:29

Брамнік «Нафтана» Аляксей Казлоў пракаментаваў перамогу каманды над БАТЭ з лікам 2:1.

– Напружаная гульня, багацце момантаў і ў нашых варот, і мы стварылі, на шчасце, атрымалася іх рэалізаваць. Доўга не атрымлівалася [рэалізаваць моманты], але, думаю, зараз у хлопцаў з'явяцца галявыя моманты, будуць забіваць больш. У цэлым гульня напружаная атрымалася. Рады перамозе.

– Як табе стадыён, атмасфера?

– Стадыён цудоўны. Я думаю, што найлепшы ў Беларусі. Атмасфера і заўзятары, якія падтрымлівалі БАТЭ, і нашым заўзятарам, якія прыехалі, мы ім падзякавалі вынікам. Думаю, Наваполацк будзе гуляць, вельмі на гэта спадзяюся.

– Ты зрабіў вельмі шмат сэйваў, скажы, як табе супернік, даставіў шмат нязручнасцяў?

– Не скажу, што прама вельмі шмат [сэйваў зрабіў], гэта ж мая праца, я павінен гэта рабіць. Так, атрымалася зрабіць сваю працу, вельмі рады, што дапамог камандзе сваёй выйграць. Мяркую, што гэта самае галоўнае.

– Серыя няўдалая ціснула на каманду? Як выходзілі з яе, пра што, можа, гаварылі?

– Так, безумоўна, калі ёсць шэраг паражэнняў, – гэта цяжка. І такія матчы з грандамі, і калі ты перамагаеш, асабліва на выездзе, думаю, што гэта дазволіць нашай камандзе крыху сабрацца і здабываць перамогі далей, – сказаў Казлоў.