Усе навіны

Крыніца «Трыбуны»: «Французаў стаў рабом агенцтва, не разабраўшыся ў нюансах пагаднення»

27 чэрвеня, 19:14
2

Крыніца Tribuna.com распавяла дэталі супрацоўніцтва форварда БАТЭ Аляксандра Французава з расійскім агенцтвам.

Раней паведамлялася, што футбаліст пераведзены ў дубль пасля таго, як адмовіўся працягваць кантракт.

– Ён павінен нейкім чынам «адпрацаваць» пэўную суму на пераходах, агенцкіх і гэтак далей. Па сутнасці, Французаў стаў рабом агенцтва, не разабраўшыся ў нюансах пагаднення.

І цяпер спартсменам, груба кажучы, могуць кіраваць іншыя людзі, у якіх свае інтарэсы. Відаць, паўплывала маладосць і нявопытнасць – даверыўся не тым спецыялістам, – сказала крыніца.