Усе навіны

Экс-гулец «Нёмана» Кантарыя пра Кавалёнка: «Ён патрыёт Беларусі. Балюча, што яму прыйшлося перажыць затрыманне»

4 ліпеня, 13:36

Экс-футбаліст Нёмана Гіоргі Кантарыя ў інтэрв'ю «Зеркалу» падзяліўся меркаваннем пра былога спартовага дырэктара гродзенскай каманды Дзмітрыю Кавалёнку, які быў затрыманы, але ў выніку быў адпушчаны на волю і звольнены з клуба.

Нагадаем, што Кавалёнка затрымалі за нібыта падпіскі на экстрэмісцкія матэрыялы і ўдзел у маршах.

– Якой вы думкі пра Кавалёнка?

– Дзіма – легенда «Нёмана» (на рахунку Каваленкі 68 мячоў за «Нёман» у вышэйшай лізе – другі паказчык у гісторыі клуба – Tribuna.com). Ён вельмі добры чалавек. Заўсёды яго паважаў, мы сябравалі. Кавалёнак – патрыёт Беларусі. Балюча, што яму прыйшлося перажыць затрыманне.

– Дапускаеце, што на яго мог данесці нехта са сваіх гульцоў?

– Мяне няма ў камандзе, так што пра гэта складана казаць. Але калі выступаў за «Нёман», то ў калектыве ўсё было ў парадку. Мы падтрымлівалі адзін аднаго і за ўсё адказвалі разам.

– «Дзіма, трымайся. Усё хутка разваліцца», – напісалі вы, каментуючы затрыманне Каваленкі. Ці сапраўды верыце, што рэжым у Беларусі абрынецца?

– Вядома. Спачатку разваліцца Расія, а затым прыйдзе чарга і Беларусі. Бо Лукашэнка ў адной лодцы з Пуціным – яму таксама не пазбегнуць падзення, – сказаў Кантарыя.