Усе навіны

Паўабаронца мінскага «Дынама» Сядзько: «Рэальна ўсё, будзем імкнуцца праходзіць і выйграваць»

5 ліпеня, 20:50

Паўабаронца мінскага «Дынама» Павел Сядзько пракаментаваў удзел сваёй каманды ў еўракубках.

– Так, я думаю, рэальна ўсё, «Жалезнічар» у тым ліку. Калі ўжо браць так глыбей, то будзем імкнуцца праходзіць і выйграваць.

– Групавы этап, у сэнсе?

– Ну, у ідэале, так. Ну, будзем ісці ад гульні да гульні, – сказаў Сядзько.

Хатні матч мінскага «Дынама» з «Жалезнічарам» пройдзе ў Баку 13 ліпеня, паколькі УЕФА ў адказ на вайну ва Украіне забараніла беларускім камандам праводзіць еўракубкавыя матчы ў Беларусі.