Усе навіны

Усман Дэмбеле – прыярытэтная мэта «ПСЖ» на выпадак сыходу Мбапэ

6 ліпеня, 23:28

Вінгер «Барселоны» Усман Дэмбеле з'яўляецца прыярытэтнай мэтай «ПСЖ» на выпадак, калі клуб пакіне Кіліян Мбапэ.

26-гадовага француза вельмі шануе новы галоўны трэнер парыжан Луіс Энрыке.

У дзейным кантракце Дэмбеле прапісаная клаўсула ў памеры 50 млн еўра, і «ПСЖ» гатовы яе выплаціць, але «Барселона» імкнецца як мага хутчэй дамовіцца з гульцом аб новым кантракце.

У мінулым сезоне гулец аформіў 8 галоў і аддаў 9 рэзультатыўных перадач у 35 матчах (2 169 хвілін).