Усе навіны

Зомер гатовы перайсці ў «Інтэр», таму што хоча быць асноўным галкіперам

8 ліпеня, 16:51

«Інтэр» пачне актыўную працу над трансферам галкіпера «Баварыі» Яна Зомера, калі прадасць Андрэ Анана ў «Манчэстэр Юнайтэд».

Журналіст Sky Sport Фларыянт Плеттэнберг адзначае, што на наступным тыдні паміж 34-гадовым швейцарцам і мюнхенскім клубам адбудзецца фінальная сустрэча па ягонай будучыні.

Бакі знаходзяцца ў добрых адносінах, аднак Зомер гатовы перайсці ў «Інтэр», таму што хоча быць асноўным брамнікам. Праблемай можа стаць позняе вяртанне пасля траўмы Мануэля Ноера.

«Баварыя» пры гэтым яшчэ не вызначылася па трансферы патэнцыйнай замены – гаворка ідзе пра Гіоргі Мамардашвілі з «Валенсіі».