Усе навіны

Ндур перайшоў у «ПСЖ»

12 ліпеня, 16:24
1

«ПСЖ» абвясціў пра падпісанне паўабаронцы Шэра Ндура.

Дагавор разлічаны на 5 гадоў. 18-гадовы футбаліст будзе выступаць за парыжан пад 27-м нумарам.

Італьянскі гулец сенегальскага паходжання з'яўляецца выхаванцам Акадэміі «Брэшыі». Затым ён выступаў у сістэме «Аталанты».

Апошнім ягоным клубам была «Бенфіка». У парыжскі клуб ён перайшоў як вольны агент.

У мінулым сезоне футбаліст правёў 1 матч за першую каманду «Бенфікі», 30 - за «Бенфіку-У» (4 галы, 1 асіст) і 5 матчаў за «Бенфіку» U-19 у Юнацкай лізе УЕФА.

Transfermarkt ацэньвае гульца ў 1, 5 млн еўра.