Усе навіны

«Марсель» амаль узгадніў асабістыя ўмовы з нападаючым «Шэфілд Юнайтэд» Ндыяем

14 ліпеня, 20:42

У бліжэйшы час «Марсель» і «Шэфілд Юнайтэд» пачнуць перамовы па цэнтральным нападаючым «клінкоў» Іліману Ндыяю.

Фабрыцыа Рамана паведамляе, што французскі клуб амаль узгадніў умовы кантракту з Ндыяем. Раней паведамлялася, што акрамя «Марселя», на Ілімана таксама прэтэндуюць некалькі клубаў АПЛ, у прыватнасці «Эвертан».

У мінулым сезоне Ндыай згуляў ва ўсіх 46 матчах «Шэфілд Юнайтэд» у Чэмпіёншыпе. На яго рахунку 14 галоў і 10 рэзультатыўных перадач. Поўная статыстыка 23-гадовага сенегальскага форварда – тут.