Усе навіны

Анана сёння ўвечары прыбудзе ў Манчэстэр

18 ліпеня, 17:01

Галкіпер «Інтэра» Андрэ Анана сёння, 18 ліпеня, каля 19:00 па брытанскім часе прыляціць у Англію, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

У аўторак-сераду камерунец павінен прайсці медагляд і завяршыць афармленне кантракту з «Манчэстэр Юнайтэд».

Паводле інфармацыі інсайдэра бакі падпішуць 5-гадовае пагадненне. Сума трансферу будзе складаць 51 млн. еўра + 4 млн. еўра магчымых бонусаў.

27-гадовы брамнік у мінулым сезоне правёў 41 матч за «Інтэр», прапусціў 36 галоў і 19 разоў адыграў «на нуль».