Усе навіны

Гулец жаночай зборнай Беларусі Белая: «Атмасфера ў Барысаве прыемная. У Беларусі даўно такога не бачыла»

18 ліпеня, 18:58

Гулец жаночай зборнай Беларусі Валерыя Белая пасля спарынгу з Узбекістанам (4:1) расказала пра свой гол і атмасферу на барысаўскім гарадскім стадыёне.

– Як і адпрацоўвалі на трэніроўцы, выцягнулі цэнтральнага абаронцы і ўварвалася туды. А там галоўнае трэба было міма брамніка прабіць.

Атмасфера? Прыемна. У Беларусі даўно такога не бачыла, не адчувала, – сказала Белая.