Усе навіны

Дзмітрый Молаш: «23 ліпеня ў Рыгу едзем, а 24-га вылятаем у Будапешт»

20 ліпеня, 12:25

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш распавёў, як каманда будзе дабірацца да Венгрыі, дзе адбудзецца першы матч супраць АЕКа.

«23 ліпеня ў Рыгу едзем, а 24-га вылятаем у Будапешт і там ужо будзем весці заключныя этапы падрыхтоўкі да гульні. Што тычыцца арэны, то пра яе ўсе ведаем: цяпер там футбалісты БАТЭ гулялі. У іх удакладнім нюансы па стадыёне. Еўракубкі – гэта драйв, а так як нашы заўзятары нас падтрымліваюць у сезоне, быў бы класны антураж дома, але гуляем без гледачоў... пры гэтым «энная» колькасць нашых фанатаў, я ўпэўнены, з шалікамі будзе на Кіпры!» – сказаў Молаш.