Усе навіны

Экс-гулец «Белшыны» Маляроў: «У беларускіх навінах я ішоў трэцім пасля Лукашэнкі і Мілеўскага»

21 ліпеня, 19:37
4

Расiйскі абаронца Кірыл Маляроў узгадаў свой беларускі этап кар'еры. У першым крузе сезона-2020 футбаліст выступаў у «Белшыне».

– Ты так хацеў крыху раней з'ехаць з «Белшыны» ў «Ніжні», што прыдумаў у апраўданне позву ў войска. У 2023-м гучыць як сюр!

– Мне тады Роберт Генадзевіч [Еўдакімаў], з якім я ўжо працаваў у «Ротары», сказаў: «Хопіць хернёй займацца, прыязджай!» Вось я і сказаў у «Белшыне» усё, што ў галаву магло прыйсці: «Маму палохаюць позвай!»

Наогул вакол мяне ў Беларусі было шмат гісторый: то суддзю абдыму, то высветліцца, што катаюся па горадзе на Мэрсэдэсе. І ўсё ж не думаў, што клуб стане афішаваць мой ад'езд.

Даехаў да Ніжняга і тут чытаю ў навінах – «Кірыла Малярова выклікалі ў войска з Бабруйска». ВГИК, іншыя мемшчыкі адразу сталі пра мяне ўкідваць. А ў беларускіх навінах я ішоў трэцім пасьля Лукашэнкі і Мілеўскага.

– Ты ўсіх у Беларусі шакіраваў сваім «Мэрсэдэсам»?

– У Бабруйску ўсяго дзесяць машын, напэўна. Ну рэальна, усе каля аднаго дома ў горадзе такія крутыя стаялі.

Уяві: ездзіць такі раптам кожны дзень па горадзе, з прыгожай дзяўчынай. Усе думаюць: што гэта за чувак, як ён тут аказаўся? Пры тым што пантоў у мяне было нуль.

Ну Мэрсэдэс у мяне, і што? Я выкладаўся, трэніраваўся. Але большасць беларусаў і многія рускія хлопцы з «Белшыны» мне зайздросцілі. А разумеў толькі Лёня Ковель, які пагуляў у «Сатурне».

– Калі ў цябе з'явіўся «Мэрс»?

– У «Растове», узяў сабе E-клас. Калі зарабіў, чаго не купіць? Большасць гавораць: спачатку трэба кватэру ўзяць. Ёю абзавёўся пазней, а тады вось захацеў прыгожую машыну. Зарплата ў «Растове» была не такая вялікая, але назапасіў, – сказаў Маляроў.

Паказаць яшчэ 4