Усе навіны

Федэрыка Вальвердэ: «Мбапэ – адзін з найлепшых гульцоў свету і будзе ім яшчэ пару гадоў»

24 ліпеня, 18:53

Паўабаронца «Рэала» Федэрыка Вальвердэ адказаў на пытанне журналіста наконт сітуацыі нападаючага Кіліяна Мбапэ ў «ПСЖ».

«Я не магу шмат што казаць на гэтую тэму. Я – гулец «Рэала».

Мбапэ – адзін з найлепшых гульцоў свету і будзе ім яшчэ пару гадоў. Як заўзятару мне падабаецца глядзець яго гульню», – сказаў Вальвердэ.

Кіліян зараз выстаўлены на трансфер у «ПСЖ». Парыжане лічаць, што ў яго ўжо ёсць дамоўленасць з «Рэалам» наконт пераходу свабодным агентам наступным летам.

Сёння клуб атрымаў прапанову ў 300 мільёнаў еўра ад саудаўскага «Аль-Хілаля».