Усе навіны

Рыкард Пуч - пра «Барселону»: «Той факт, што мне не дазволілі трэніравацца з камандай на працягу першых тыдняў перадсезонкі, мяне вельмі абурыў»

25 ліпеня, 22:16

Былы паўабаронца «Барселону» Рыкард Пуч распавёў, што стала прычынай яго сыходу з клуба. «Хаві асабіста сказаў, што не разлічвае на мяне. Магчыма, прэзідэнт быў іншай думкі, таму што ён казаў, што я гулец будучыні і што ён хоча, каб я застаўся, але я не збіраўся заставацца там, дзе не патрэбны трэнеру. Лічу, што са мной абышліся несправядліва, калі мінулым летам не дазволілі трэніравацца з камандай. Калі ў мяне ёсць дзейны кантракт, то я павінен мець такую магчымасць, і мне не могуць казаць, што я не павінен трэніравацца. Калісьці Хаві тэлефанаваў мне і маёй сям'і, спрабуючы пераканаць нас пераехаць у Катар, калі ён тамака працаваў. Паміж яго бацькамі і маёй сям'ёй былі блізкія адносіны, мы абодва з аднаго горада ў Каталоніі. Шчыра кажучы, гэта тое, што найбольш раніць мяне не толькі як футбаліста, але і як сябра. У выніку, я не змог дамагчыся поспеху ў Барселоне, такое бывае, і надышла мая чарга шукаць іншыя варыянты. Але той факт, што мне не дазволілі трэніравацца з камандай на працягу першых тыдняў перадсезонкі, мяне вельмі абурыў», - сказаў Пуч.