Усе навіны

«Сасьедад» вядзе перамовы з «МЮ» аб арэндзе ван дэ Бека з правам выкупу

29 ліпеня, 10:28

«Рэал Сасьедад» вядзе перамовы з «Манчэстэр Юнайтэд» адносна трансферу паўабаронцы Доні ван дэ Бека, паведамляе Relevo. Размова ідзе аб арэндзе 26-гадовага нідэрландца з наступным правам выкупу. Нагадаем, іспанскі клуб сёлета згуляе ў Лізе чэмпіёнаў. У час перадсезоннай падрыхтоўкі атрымаў траўму, а пасля і завяршыў кар'еру асноўны паўабаронца каманды Давід Сільва. "МЮ" набыў ван дэ Бека ў 2020 годзе за 39 млн еўра. З тых часоў футбаліст згуляў усяго 60 матчаў, у якіх забіў 2 галы і аддаў 2 дзейсныя перадачы.