Усе навіны

Трэнер «Мінска» Яромка: «Дняпру» жадаю хутчэй вярнуцца ў вышэйшую лігу. Няма чаго яму рабіць у першай»

29 ліпеня, 16:21

Галоўны трэнер «Мінска» Сяргей Яромка пракаментаваў перамогу над «Дняпром» у Кубку Беларусі (2:0).

«Добрая, цікавая, змястоўная гульня з боку абедзвюх каманд. Гэты матч, напэўна, даўся нам трошкі прасцей, чым з «Маладзечна». Прычыны я ведаю, але агучваць не буду. «Днепр» таксама спадабаўся. Перамог той, хто рэалізаваў свае моманты. «Дняпру» жадаю хутчэй вярнуцца ў вышэйшую лігу. Няма чаго яму рабіць у першай. А мы планамерна будзем рыхтавацца да пачатку другога круга.

У распранальні сказаў: калі мы збяромся ў наступным годзе гэтым жа складам, уключаючы трэнераў, то будзе цікава. Калі збяромся іншым, без трэнераў, то прынамсі мы нашым пераемнікам пакінем шанец пазмагацца за Кубак Беларусі. А цяпер загадваць няма сэнсу. Трэба годна выконваць сваю працу. Куранят па восені лічаць. Тады і разбярэмся, хто дзе будзе», – сказаў Яромка.