Усе навіны

Дэмбеле сказаў некаторым гульцам «Барселоны», што плануе перайсці ў «ПСЖ»

31 ліпеня, 09:38

«ПСЖ» накіраваў «Барселоне» афіцыйны ліст з просьбай аб дазволе на трансферныя перамовы з Усманам Дэмбеле, паведамляе COPE.

«Барса» заявіла, што 26-гадовы француз не прадаецца. Улічваючы адмову, «ПСЖ» павялічыў сваю прапанову.

Сам футбаліст ужо сказаў некаторым гульцам «Барселоны», што плануе перайсці ў «ПСЖ» і можа ўжо не ехаць у Лас-Вегас на таварыскі матч з «Міланам», які пройдзе 2 жніўня.

Галоўны трэнер іспанскага клуба Хаві робіць усё магчымае, каб Дэмбеле застаўся ў камандзе, ён некалькі разоў сустракаўся з гульцом на зборах каманды ў ЗША.

Агент вінгера патрабаваў для свайго кліента заробак у памеры каля 6 мільёнаў еўра, які «Барселона» не ў стане плаціць. Дэмбеле адмовіўся ад таго, каб каманда зарабіла на ім грошы і паведаміў пра гэта спартыўнаму дырэктару каманды Матэа Алемані.

У кантракце Дэмбелі прапісана сума адступных у памеры 50 мільёнаў еўра, 31 ліпеня – апошні дзень, калі можна актываваць клаўсулу.