Усе навіны

Гендзір БАТЭ Дземянцэвіч: «Кудравец хоча ў маскоўскае «Дынама». У зімовае ТА прапанова будзе разгледжаная»

2 жніўня, 14:51
1

Генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Дземянцэвіч пракаментаваў інфармацыю пра прапанову маскоўскага «Дынама» па брамніку Андрэю Кудраўцу.

– Так, «Дынама» зрабіла прапанову. Але мы пакуль удзельнічаем у кваліфікацыйных гульнях еўракубкаў, таму варатар з намі. Пакуль цяжка сказаць пра будучыню. Хатнія гульні гуляем не ў Беларусі і матчы праводзім кожны тыдзень. Таму варатар не можа выехаць нават на медкамісію, таму што ёсць пытанні па перамяшчэнні, па лагістыцы.

Думаю, у зімовае трансфернае акно прапанова адназначна будзе разгледжаная. Таму што гулец хоча ў «Дынама» – у вялікі клуб. А ў гэтым ніхто не будзе перашкаджаць гульцу, – сказаў Дземянцэвіч.