Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Тарпеда-БелАЗ» правёў добры матч, але па суме двух матчаў нехта ідзе далей. У дадзеным выпадку ідзе АЕК»

3 жніўня, 10:48

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» пракаментаваў паражэнне «Тарпеда-БелАЗ» па суме двух матчаў у 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый ад кіпрскага АЕКа (2:3, 1:1).

«Задавальненне «Тарпеда-БелАЗ» ад еўракубкаў скончылася. Я не буду ўжываць вось гэтыя вось штампы і іншую лабуду пра годную [гульню] там і гэтак далей. Скажу проста, што гэта быў добры матч. Менавіта вось гэты ў адказ. Быў абсалютна змазаны першы, і мы яго разбіралі, і я ад сваіх слоў там адмаўляцца не буду. Так развальвацца проста нельга, і так шмат нельга даваць свабоды, і там увогуле быў пераломны момант у матчы. Мы гэта ўсё ўзгадвалі, але па суме двух матчаў, проста нават у нюансах нехта ідзе далей, у дадзеным выпадку ідзе АЕК.

Калі «Тарпеда-БелАЗ» працягне паступальна развівацца, да чаго ёсць усе перадумовы, з улікам таго, што зведалі крызіс з Дзмітрыем Молашам, з улікам таго, што ў чэмпіянаце Беларусі імкнуцца ісці ў лідзіруючай групе, то, напэўна, захаваўшы нейкі касцяк і заваяваўшы права на ўдзел у еўракубках, у наступным годзе яны гэты вопыт могуць выкарыстоўваць. Клубны, у тым ліку, гэта ж не толькі гульцы на полі, але і ўвогуле ўсе арганізацыі, трэнерскія, ну і ігроцкія таксама.

Так што, калі хочаце, добразычліва заканчваючы на гэтай тэме, пажадаю якраз назапашваць гэты вопыт, не разбазарваць яго і прадуктыўна развівацца далей. Чым больш будзе стабільных на дыстанцыі каманд, з нейкай філасофіяй развіцця, тым будзе лепш проста для беларускага футбола, можа быць нават для чэмпіянату», – сказаў Хадасевіч.