Усе навіны

УАФ звярнулася да Сусветнай арганізацыі пляжнага футбола з просьбай адхіліць беларускія каманды ад спаборніцтваў

4 жніўня, 19:58

УАФ звярнуліся да Сусветнай арганізацыі пляжнага футбола з афіцыйным лістом і просьбай адхіліць каманду Беларусі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах.

«Дзякуючы адхіленню расійскіх каманд ад міжнародных спаборніцтваў па пляжным футболе, звяртаемся з просьбай урэгуляваць фармат удзелу ў іх прадстаўнікоў Беларусі, па меншай меры даць дазвол на ўдзел у нейтральным статусе без дэманстрацыі сцяга, гімна або іншай дзяржаўнай сімволікі. Гэта цалкам адказвала б палітыцы ключавых спартыўных стэйкхолдэраў і, галоўнае, было б справядлівай мерай у дачыненні да дзяржавы, уцягнутай ва ўчыненне ваенных злачынстваў ва Украіне.

Зрэшты, праз маштабы і жорсткасць вайны ва Украіне мы перакананыя, што поўнае адхіленне беларускіх каманд ад спаборніцтваў, аналагічна расейскім, будзе справядлівым наступным крокам у мерапрыемствах, якія праводзяцца ФІФА і УЕФА», – гаворыцца ў лісце УАФ.