Усе навіны

Ложкін забіў 14-ы мяч у Д2 Казахстана

4 жніўня, 20:46
1

У матчы чэмпіянату Казахстана сярод каманд Д2 «Туран» разграміў «Актабэ-2» (7:1).

Беларускі форвард Уладзіслаў Ложкін забіў два мячы. Усяго ў сёлетнім сезоне Ложкін правёў 14 матчаў, забіў 14 мячоў і аддаў 7 галявых перадач. Пры гэтым 10 мячоў ён забіў у апошніх 5 гульнях.

Каманда Ложкіна перамагла ў 11-м матчы запар. «Туран» займае другое месца ў табліцы.