Усе навіны

Навічкі «Нёмана» Алыкулаў і Красноў не згуляюць з «Цэле» у першым матчы

8 жніўня, 12:07

Навічкі «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў і Марк Красноў не прымуць удзел у першым матчы «Нёмана» з «Цэле» ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый.

Гульцы засталіся ў Гродна і займаюцца афармленнем дакументаў. Чакаецца, што футбалісты далучацца да каманды перад другім матчам.

Першы матч у 3-м раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць «Нёмана» пройдзе 10 жніўня на арэне «Стожыцы» ў Любляне. Матч у адказ беларусаў і славенцаў адбудзецца 17 жніўня і ў венгерскім Д'ёры.

Нагадаем, што з сакавіка 2022-га ўсе клубы і зборныя Беларусі могуць праводзіць дамашнія матчы выключна на нейтральнай тэрыторыі і без гледачоў на трыбунах. Такое рашэнне прынятае з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.