Усе навіны

«Ліверпуль» заплаціць за Кайседа 110 млн фунтаў, «Чэлсі» прапаноўваў 100 млн

11 жніўня, 09:55

«Ліверпуль» узгадніў з «Брайтанам» суму трансферу за паўабаронцу «чаек» Мойзеса Кайседа, паведамляе журналіст Дэвід Арнштэйн.

Паводле інфармацыі крыніцы, «мерсісайдцы прапанавалі за эквадорца 110 мільёнаў фунтаў. «Ліверпуль» перабіў 100 мільёнаў фунтаў, якія гатовы быў заплаціць «Чэлсі».

Узгадненне асабістых умоў з Кайседа, медагляд і іншыя фармальнасці запланаваны на сёння, пятніцу, 11 жніўня.

21-гадовы Кайседа ў мінулым сезоне забіў 1 гол і аддаў 1 асіст.